“Каралева палёў” радуе ўраджаем

Сяўба азімых зерневых культур у раёне паступова набірае тэмпы. У лідарах — земляробы СУП “Дукора-Агра”, якія на раніцу аўторка засеялі 145 гектараў, ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” — 130 гектараў,  “Аграсімвал” — 110 гектараў,  “Агра-Абярэг” і  “Племянны завод “Індустрыя” — па 100 гектараў. У бліжэйшы час сеялкі пачнуць працаваць на палетках ААТ “Голацк”, “Шацк”, “Вецярэвічы”, “Суцінскі”, ЭБ “Зазер’е”.

Сельгаспрадпрыемствы працягваюць уборку кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 279 ц/га. Добры ўраджай атрымліваюць аграрыі ААТ “Голацк” — 492 ц/га,  “Зазерка” — 367 ц/га,  “Агра-Абярэг” — 339 ц/га.

Большасць гаспадарак працягваюць убіраць “каралеву палёў” на сілас. Ужо нарыхтавана амаль 24 тысячы тон сіласу, што складае 15 працэнтаў да плана. Больш за іншых сакавітага корму нарыхтавалі ў ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” — 3410 тон,  “Агра-Абярэг”   —  3300  тон,    “Зазерка”, “Голацк”, сельгасфіліяле “Светлая ніва”— больш за 3000  тон. Хутка  да нарыхтоўкі сіласу  далучацца сельгасфіліялы “Чырвоны май” і  “Дрычын”, ЭБ “Зазер’е”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, “Суцінскі”.

Кацярына ВІШНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *