Кветкі — гэта не адзінае захапленне пухаўчанкі

Да сябе ў двор Вольга Манюк з вёскі Зацітава Слабада запрасіла выпадкова. У тую пару ружы ўжо амаль адкрасавалі, але ўсё адно  было відаць, што ў гэтых кветках патанае ўвесь участак каля яе хаты: у Вольгі Іванаўны іх больш  за  35 сартоў, сем з якіх  куставыя. А яшчэ ёсць лілеі 10 сартоў, цюльпаны чырвоныя, жоўтыя…

Нягледзячы на тое, што ўчастак невялікі  (разам з хатай 6 сотак), Вольга Іванаўна акрамя кветак змагла яшчэ і градкі размясціць. А як жа без гэтага ў вёсцы?

— Але кветкі — гэта не адзінае маё захапленне, — кажа Вольга Іванаўна. — Я яшчэ і карціны вышываць крыжыкам навучылася не так даўно. Па адукацыі я  тэхнолаг. Вось і падумала: калі шыць умею, то і вышываць навучуся. Проста вырашыла паспрабаваць. Паглядзела ў інтэрнэце,  як гэта рабіць, і ўсё ў мяне адразу атрымалася.

За два гады Вольга Манюк вышыла ўжо 11 карцін. Выбірае тыя, што спадабаліся, і бярэцца з натхненнем за працу. Самай няпростай аказалася работа  над  карцінай з  анёламі, над якой працавала аж чатыры месяцы. Вышывае Вольга Іванаўна толькі па вечарах, калі застаецца вольны ад хатніх спраў час.

— Вось такое захапленне знайшла сабе да будучай пенсіі, — усміхаецца яна. — Выдатны занятак для душы доўгімі восеньскімі вечарамі.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *