Нашаму земляку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці»
Званне Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці прысвоена народнаму артысту СССР і Беларусі Ігару Лучанку.
На адкрыцці XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне дыплом, пасведчанне і памятную стужку Ігару Міхайлавічу ўручыў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка.
Ігарь Лучанок — наш зямляк, Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна. Дзякуючы яго творчасці, вядомай песні «Мар’іна Горка», наш горад ведаюць далёка за межамі краіны.
Адзначым, что на адкрыцці фестывалю гучалі песні Ігара Лучанка ў выкананні салістаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.