Нягледзячы на цэнтралізаваны вываз смецця, людзі па-ранейшаму ствараюць новыя звалкі

Ужо некалькі гадоў у нашым раёне зборам адходаў займаюцца спецыялізаваныя арганізацыі. Людзі прывыклі да абсталяваных пляцовак або да таго, што ў пэўны час машына забярэ і вывезе смецце.

Звалка каля вёскі Залессе.

Нават у аддаленых вёсках аказваецца такая паслуга насельніцтву. І можна сказаць, што гэта не толькі зручна для жыхароў: менш становіцца смецця, пакінутага ўздоўж дарог, вывезенага ў лес. Але, на жаль, па-ранейшаму можна сустрэць стыхійныя звалкі ў самых нечаканых месцах.

— Пры абследаванні месцаў агульнага карыстання мы знаходзім усё новыя месцы несанкцыянаванага збору смецця, — адзначае начальнік Пухавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Калясенка. — Сустракаем іх на палях, у лясах, у прыбярэжных зонах водных аб’ектаў. Нядаўна знайшлі вялікую несанкцыянаваную звалку адходаў друкаванай прадукцыі на сельскагаспадарчых землях ААТ “Зазерка” паблізу вёскі Залессе Пярэжырскага сельсавета. Разабраўшы горы адходаў, знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць прыналежнасць іх адной арганізацыі горада Мінска. Было ўстаноўлена, што гэта арганізацыя перадала іх грамадзяніну Д., які вывез і вы-кінуў смецце на поле ў Пухавіцкім раёне. Ён, працуючы ў нашым раёне, нагле-дзеў месца, куды жыхары выкідваюць сваё смецце з упэўненасцю, што нехта яго прыбярэ.

У выніку ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты грамадзянін Д. і юрыдычная асоба. Таксама была ўлічана шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю. Агульная сума штрафу склала 3 тысячы 500 рублёў.

Дарэчы, за два дні рэйду спецыялісты раённай інспекцыі знайшлі 12 стыхійных звалак, таксама сляды спальвання адходаў і высечкі дрэў, што таксама з’яўляецца парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства. Усе гэтыя выпадкі сведчаць аб тым, што часта людзі не задумваюцца аб тым, якую шкоду наносяць навакольнаму асяроддзю сваімі ўчынкамі.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Нягледзячы на цэнтралізаваны вываз смецця, людзі па-ранейшаму ствараюць новыя звалкі: 1 комментарий

  • 07.02.2023 в 09:09
    Permalink

    А я Вам сообщу, что мусор не вывозят. Из млей деревни не смотря на заключенный договор и обязанность вывозить мусор в несезон 2 раза в месяц, посоедний раз мусор вывозили 26 декабря 2022 года.
    Да же 26 декабря мусор вывезли только после жалобы, до этого его вывозили в ночале ноября. Это приводит к тому, что его разносят дикие собаки по всей деревне, а я вынужден регулярно его собирать. Есть и фотоподтверждение моих слов. И соответствующие обращения в службу 115. Поэтому не нужно писать, что услуга населению деревень оказывается, скорее с населения просто списывают деньги, а вот услугу оказывают некачаственно

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *