Пухавіцкая каманда па скандынаўскай хадзьбе зноў у лідарах

З чарговага, трэцяга, этапу  рэспубліканскіх спаборніцтваў па скандынаўскай  хадзьбе  вярнуліся пухавіччане. І зноў  з узнагародамі: заваявана 7 медалёў, нягледзячы на тое, што не ўсе лідары змаглі стартаваць.

На дыстанцыі 10 кіламетраў лепшай стала Святлана Паніна. Аляксандр Гарбацэвіч заняў другое месца, а Клаўдзія  Блізнец — трэцяе. На  дыстанцыі  5 кіламетраў лепшым стаў Генадзь  Аўчарэнка  (узроставая  катэгорыя — “70 плюс”). Таццяна Якімовіч  заняла  другое месца. А Святлана Паніна — трэцяе.

Наталля Лапцэвіч разам з сынам.

На другім месцы ў сваёй узроставай катэгорыі аказаўся таксама Іван Васільеў, вучань СШ №4  горада Мар’іна Горка. Іван прыехаў на спаборніцтвы разам з бацькам. І, трэба зазначыць, быў не адзіным юным пухавіччанінам, хто спрабаваў свае сілы на дыстанцыі. Скандынаўскай хадзьбой займаюцца сын  Наталлі   Лапцэвіч Максім і ўнучка Сяргея Абідзіентава Вікторыя. Цудоўна, што моладзь далучаецца да старэйшага пакалення і пераймае добрыя традыцыі.

Па выніках трэцяга этапу спаборніцтваў  па скандынаўскай хадзьбе пухавіцкая каманда займае чацвёртае  месца  ў  рэспубліцы. Гэта прыемны вынік.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *