Са  святам  Вялікай  Перамогі і  Днём  Дзяржаўнага  герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Пухавіцкага раёна!

Ад усёй душы віншуем вас з 76-й  гадавінай Вялікай Перамогі.

У жыцці кожнага народа ёсць асаблівыя даты, якія нікім і ніколі не будуць забытыя. Колькі б гадоў ні прайшло з 9 мая 1945 года, усе мы будзем памятаць, што ў гэты дзень адбылася  вялікая перамога справядлівасці над гвалтам і злом. У нашых сэрцах заўсёды будзе жыць павага  да ветэранаў-франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў  тылу за іх подзвігі. Прайшоўшы дарогамі вайны, пераадолеўшы ўсе нягоды, што выпалі на іх долю,  нашы продкі пакінулі нам у спадчыну веру ў бязмежныя сілы нашага народа. Сённяшняе і будучыя пакаленні павінны ведаць, што толькі адзінства, патрыятызм, самаахвярнасць людзей, іх цярпенне і мужнасць, стойкасць і любоў да Радзімы прывялі да Вялікай Перамогі.

9 мая таксама адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя сімвалы  нашай краіны, заснаваныя на гераічнай гісторыі народа, адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы.  Яны аб’ядноўваюць грамадства, выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэтыя  святы яшчэ мацней з’яднаюць усіх нас, умацуюць высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту вам, дарагія сябры!

Пухавіцкі  раённы  выканаўчы  камітэт.

Пухавіцкі  раённы  Савет  дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *