Супрацоўніцтва калектыву ЭБ “Зазер’е” з вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыносіць добрыя вынікі

Сёлета ў эксперыментальнай базе “Зазер’е”, якая з’яўляецца навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі, наладзілі вытворчасць канцэнтрату для цялят — заменніка цэльнага малака. Ана-лагаў гэтай лініі няма. Гэта навуковая распрацоўка паспяхова прайшла ўсе выпрабаванні.

Удалым быў год для калектыву эксперыментальнай базы і ў атрыманні ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Апошні раз з такімі вынікамі да свайго прафесійнага свята калектыў прыходзіў пяць гадоў таму. Пра тое, якім быў сёлетні год, расказвае дырэктар ЭБ “Зазер’е” Аляксандр ТУРБАН:

— Складаемых паспяховай працы шмат. Калі ўспомніць пачатак года, то мы пастараліся своечасова падрыхтаваць тэхніку да палявых работ, правялі падкормку азімых культур, пасеялі яравыя збожжавыя. Вялікую ролю  адыгрывае той факт, што мы знаходзімся пад крылом навукі. Азімыя і яравыя культуры мы пасеялі суперэлітай і элітай. Былі выкананы агратэхнічныя тэрміны. Валавы збор збожжа ў гаспадарцы склаў 6 тысяч тон  пры сярэдняй ураджайнасці 50 цэнтнераў з гектара. Апошнія гады мы не атрымлівалі такога ўраджаю. Выканалі дзяржзаказ у поўным аб’ёме. Здалі 500 тон харчовай пшаніцы на Мінскі камбінат хлеба-прадуктаў. А піваварнага ячменю замест запланаваных 150 тон прадалі 186 на піўзавод “Крыніца” ў Мінску.

 

Мікалай Кулеш, Аляксандр Турбан, Анатоль Карповіч.

Убіралі ўраджай пяць збожжаўборачных камбайнаў, а адвозілі збожжа з поля чатыры свае аўтамашыны МАЗ. Дапамогу нам аказваў “Аўтапарк № 19” філіял ААТ “Мінаблаўтатранс”,  з якім мы цесна супрацоўнічаем  не толькі падчас жніва. Людзі добрасумленна працавалі, не лічачыся з часам. Калі трэба было затрымацца на працы ці прыйсці крыху раней, прыходзілі.

Сяргей Цыганкоў

Усё зерне з поля адпраўлялі на наш зернесушыльны комплекс ЗСК-60. Упершыню ў гэтым годзе мы запусцілі лінію па вытворчасці камбікорму, лінію па дапрацоўцы насення збожжавых і зернебабовых культур. Лінія працуе дзякуючы начальніку Аляксандру Ганковічу. Праз новую лінію прайшло 6 тысяч тон збожжа. Сёння мы на 90 працэнтаў забяспечаны камбікормам уласнай вытворчасці. У пер-спектыве будзем выходзіць на 100-працэнтную вытворчасць.

Мы разлічваем забяспечыць насеннем уласнай селекцыі ўвесь Пухавіцкі раён. Таксама ў планах  наладзіць паралельную работу абедзвюх ліній. Гэта дазволіць адысці ад ручной працы, якая ўсё яшчэ ёсць у сельгас-арганізацыях.

Пратэсціравалі ў працы падчас нарыхтоўкі кармоў новыя граблі для зграбання травы і сена. Дарэчы, нягледзячы на засушлівы жнівень, мы змаглі нарыхтаваць травяністых кармоў па 26 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву, што дасць магчымасць су-стрэць новы перыяд нарыхтоўкі са сваімі кармамі і атрымліваць прадукцыю, якая з’яўляецца асноўнай крыніцай грашовых паступленняў на рахунак гаспадаркі.

Дзякуючы добрасумленнаму стаўленню да работы ёсць добрыя вынікі і ў галіне жывёлагадоўлі. Я хачу адзначыць паспяховую працу МТФ “Зазер’е”. На гэтай ферме ў групе, дзе ўтрымліваюцца цяляты ад 1,5 да 6 месяцаў, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе склала 920 грамаў. У групе аператара па дарошчванні цялят Віталя Чуднага, які працуе на МТК  “Пярэжыр”, сярэднясутачнае прыбаўленне склала 852 грамы.

 

Віктар Пякарскі

Цяпер мы заканчваем будаў-ніцтва прафілакторыя для выро-шчвання цялят на МТК “Пярэжыр” на 160 галоў ад 0 да 3 месяцаў. Вядзём рэканструкцыю складскіх памяшканняў. Знеслі старыя склады для захоўвання збожжа і ўзводзім новыя.

Уладзімір Сарнацкі

Калі казаць пра год наступны, то мы ўжо заклалі аснову: пасеялі азімы рапс, а азімыя збожжавыя нават больш, чым планавалі: 107 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Ураджай азімыя збожжавыя  даюць большы, чым яравыя, і яны  ўстойлівыя да капрызаў надвор’я.  Да таго ж, думаючы на перспектыву, мы ўнеслі больш фосфарных удабрэнняў дзякуючы падтрымцы дзяржавы (было выдзелена для гэтага 40 тысяч рублёў).

Трэба сказаць, што вялікі ўклад у развіццё эксперыментальнай базы ўносіць Акадэмія навук. Распрацаваная ў НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі тэхніка праходзіць выпрабаванні на нашых палях пад  кіраў-ніцтвам навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук. Яшчэ ідуць вы-прабаванні, але мы ўжо пасеялі сеялкай СЗТМ-6 100 гектараў азімых збожжавых. Сеялка шыроказахопная, механічная, што дазваляе адначасова з сяўбой забяспечваць унясенне мінеральных удабрэнняў. Гэта не толькі дае раўнамернае размеркаванне насення, але расліны хутчэй атрымаюць неабходнае харчаванне. Таксама  істотна эканоміць паліва і час.

Сяргей Баразна, Дзмітрый Панамарэнка, Таццяна Абакунчык, Аксана Лагуценка, Сяргей Булгак.

У гэтым годзе пратэсціравалі і яшчэ адну распрацоўку — шыроказахопныя граблі-варушылку ГВР-9,5. Заказы на такія распрацоўкі ўжо паступаюць з блізкага замежжа.

Наперадзе чарговы сельскагаспадарчы год. Мы заканчваем уздымаць зябліва на плошчы 600 гектараў. Працу гэтую выконваюць Сяргей Карэлы і Сяргей Лоўчы. Вядзецца ўнясенне арганікі пад яравыя і кукурузу.

 

Тамара Лемяшэўская, Ірына Ілюшына, Святлана Кужаль, Наталля Веялкіна, Анастасія Бурая, Наталля Чахоўская, Святлана Лысакоўская, Віктар Шымчонак.

Я ўдзячны людзям, якія працавалі ўвесь год. Хачу адзначыць, што кожны ўнёс уклад у нашу агульную справу.

Упэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму, працавітасці, саюзу з навукай і адданасці сваёй справе ў нас усё атрымаецца. Магчымасці для новых здзяйсненняў і перамог у нас ёсць.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *