У ліку ганаровых гасцей

Сёлета ў  ліку ганаровых гасцей на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прысутнічала  кавалер ордэнаў Працоўнай Славы 2-й і 3-й ступеняў, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга  Тамара Бязручка.

Родам яна з вёскі Зарэчча. Школу закончыла ў Мар’інай Горцы. Затым прыйшла на працу на Мінскі завод «Інтэграл», дзе пра-працавала больш за трыццаць гадоў гальванікам. Тамара Міхайлаўна заўсёды была актыўнай у грамадскім жыцці працоўнага калектыву. Таварышы па працы ў 1985 годзе вылучылі яе кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР і Тамару Міхайлаўну абралі не проста дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання, а намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Пасля выхаду на пенсію Тамара Міхайлаўна вярнулася на сваю малую радзіму ў вёску Зарэчча Блонскага сельсавета.  Яна з’яўляецца актыўным членам  ветэранскай арганізацыі Блонскага сельскага Савета, бывае частым госцем у мясцовай школе і сваёй роднай сярэдняй  школе № 4 горада Мар’іна Горка.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Здымкі Андрэя МАЗАНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *