У суботу ў Мар’інай Горцы пройдзе першы восеньскі кірмаш

У раёне пачынаецца сезон  восеньскіх кірмашоў.   Стартуе ён 19 верасня і працягнецца да 31 кастрычніка.

У Мар’інай Горцы  гандлёвыя рады размесцяцца на пляцоўцы таварыства з абмежаванай адказнасцю “Цэнтр падрыхтоўкі “Аўгур”. Згодна зацверджанага  графіка, гандаль будзе арганізаваны кожную суботу з 19 верасня  па 31 кастрычніка.

Таксама вызначаны графік правядзення кірмашоў у населеных пунктах гарадскога тыпу. Так, у пасёлку Дружны яны будуць арганізаваны  26 верасня, 10, 24 і 31 кастрычніка на тэрыторыі рынка. У гарадскім пасёлку Свіслач кірмашы адбудуцца 19 верасня, 3 і 17 кастрычніка на плошчы па вуліцы Партызанскай.  У Рудзенску гандаль будзе арганізаваны 3 кастрычніка ў скверы па вуліцы Савецкай,  у Праўдзінскім 10 кастрычніка на пляцоўцы ў цэнтры пасёлка.

Пачатак  работы ўсіх кірмашоў — 9.00.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *