Віншаванні прымаюць першыя экіпажы-тысячнікі

У нашым раёне ўборка збожжавых і зернебабовых культур набліжаецца да сярэдзіны (на раніцу 10 жніўня ўбрана 48 працэнтаў ад плана). У некаторых сельгасарганізацыях жніво пераадолела экватар. Напрыклад, у сельгасфіліяле «Светлая ніва» убралі 61 працэнт плошчаў, у эксперыментальнай базе «Зазер’е» — 60 працэнтаў, у КСУП «Шацк» — 58.

Старшыня райвыканкама Андрэй Атрушкевіч віншуе Дзяніса Манюка і Аляксея Бамбізава

У гэтыя дні віншаванні з першымі працоўнымі поспехамі на жніве — 2022 ад старшыні райвыканкама Андрэя Атрушкевіча, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Маеўскага, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Ліліі Брандт прымаюць першыя экіпажы-тысячнікі. Сярод іх экіпаж КСУП «Індустрыя-СГ» Дзяніс Манюк і Аляксей Бамбізаў.

Жніво — час напружаны, таму словы падзякі і віншаванні прагучалі прама на полі, дзе ў гэтыя гарачыя жнівеньскія дні ідзе барацьба за ўраджай. Андрэй Міхайлавіч уручыў перадавікам падзяку і грашовыя прэміі і выказаў шчырыя словы падзякі за працу.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *