Было весела ў Вясёлым-2

Не ўсе ведаюць, што на тэрыторыі Дукорскага сельскага Савета ёсць адразу дзве вёскі Вясёлае. Каб іх не блытаць, дабавілі да назвы  адной з іх лічбу “2”.  Дарэчы, Вясёлае-2  стала трэцім найменнем гэтага  населенага пункта. Спачатку  гэта былі Прытыкі, бо “прытыкаліся” да Дрычына. Потым, згодна мясцоваму паданню,  засяліліся туды маладыя і бойкія людзі, і назва змянілася — стаў населены пункт Вясёлым. Ну, а калі прайшло ўзбуйненне сельсаветаў, прыйшлося яшчэ раз  змяніць шыльды.Па гістарычных мерках  вёску  старажытнай не назавеш — ёй толькі  споўнілася 90 гадоў (упершыню населены пункт успамінаецца ў 1926 годзе). Гэтую падзею і адзначылі жыхары Вясёлага-2 ў апошнія выхадныя лета.

dsc04333-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f-2Сцэнарый свята падрыхтавала бібліятэкар Дрычынскай бібліятэкі Жана Халюта, якая  збірае і зберагае звесткі аб гісторыі гэтага населенага пункта.

Вёска маладая, а старажылаў у ёй нямала. І самая старэйшая  з іх —  Ганна Кладава  — равесніца вёскі.  Такія супадзенні сапраўды  выключныя. Таму і віншавалі Ганну Паўлаўну аднавяскоўцы шчыра. Не забы-ліся і пра тых, каму споўнілася 80, 70, 60 гадоў — усе паважаныя людзі атрымалі падарункі ад Дукорскага сельсавета, якія ўручыла яго старшыня Таццяна Савік.  Назвалі і самую маленькую жыхарку: ёй стала Ульяна Осіпчык, якой якраз ў жніўні споўніўся годзік. Дарэчы, мясцовыя жыхары ганарацца тым, што ў іх ёсць два  першакласнікі, і старэйшына Іна Журык  падрыхтавала  для іх падарункі.   Жыве вёска, калі ў ёй нараджаюцца дзеткі і ёсць моцныя сем’і.  Аднавяскоўцы ўшаноўвалі сярэбраных юбіляраў  — сям’ю Урадзімскіх і мнагадзетную сям’ю Осіпчык. 

dsc04331-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8fПаважаюць ў вёсцы сваіх ветэранаў працы. Іх імёны таксама прагучалі на свяце. А старшыня прафсаюзнага ка-мітэта  СПФ “Дрычын” КУП “Гармалзавод №1” Кацярына Сянько ўручыла падарункі тым, хто шмат гадоў  працаваў у гаспадарцы.Зразумела, што гонар вёскі — добрыя гаспадары. Па традыцыі, на свяце адзначылі тых, у каго самае лепшае падвор’е. Першае месца заваявала ся-дзіба Ірыны Дражнік.  Здзівіла яна не толькі добраўпарадкаваннем, але і незвычайным ураджаем: на градках паспела больш за сотню сакавітых паўднёвых кавуноў. Другое месца прысудзілі сядзібе Галіны Суханенка, трэцяе — Таццяны Леўчык.

Святочны настрой на свяце стваралі калектывы “Сяброўкі” Дукорскага СДК і “Вярбічанька” Дрычынскага СДК.  Гучалі на імправізаванай сцэне і жартоўныя песні, і прыпеўкі. Нямала было і розных конкурсаў. Адным словам, свята атрымалася вельмі яскравым, і ў Вясёлым-2 сапраўды было весела. 

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *