У гаспадарках раёна корманарыхтоўка  пачынаецца  на  мехдвары.

Сяргей Бункевіч.

Сяргей Бункевіч.

Гаспадаркі раёна хутка прыступяць да масавай нарыхтоўкі кармоў. Зараз актыўна вядзецца падрыхтоўка  сянажна-сіласных траншэй, падкормка  мінеральнымі ўдабрэннямі шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў. Работа кіпіць не толькі на палетках, але і на мехдварах, дзе вядзецца рамонт кормаўборачнай тэхнікі.

 

У сераду разам з начальнікам інспекцыі Дзяржтэхнагляду Пухавіцкага раёна Дзянісам Шырокім мы наведалі ААТ “Ражджэственскае-агра” і ПСУ “Рудзенскае” ААТ “Мінскметрабуд”. На мехдварах гэтых сельгасарганізацый рамонт кормаўборачнай тэхнікі набліжаецца да завяршэння.

— Усе неабходныя запчасткі мы закупілі ў поўным аб’ёме, — расказвае галоўны інжынер ААТ “Ражджэственскае-агра”  Михаіл  Шульга. — Плануем хутка завяршыць рамонтныя работы, каб быць гатовымі своечасова пачаць нарыхтоўку кармоў. Адну касілку цалкам адрамантавалі, працягваем рамонт другой. Спадзяёмся, што корманарыхтоўчая кампанія сёлета пройдзе без перашкод.

Бягучым рамонтам  тэхнікі ў гаспадарцы займаюцца самі механізатары. Сяргей Бункевіч рамантуе касілку, Іван Бакунчык і Валерый Раўтовіч — свае кормаўборачныя камбайны. Па словах механізатараў, асноўная частка работы зроблена. У бліжэйшыя дні яны завершаць астатнюю  і будуць гатовыя да свайго чарговага сезона корманарыхтоўкі.

У ПСУ   “Рудзенскае”   рамонт   двух   кормаўборачных камбайнаў завершаны, механізатары праводзяць абкатку тэхнікі. Убіраць  зялёную  масу  будуць Аляксандр Равуцкі і Аляксандр Юдзін. На    адвозцы  будзе   задзейнічаны     Мікалай  Нікіценка  і  іншыя  вадзіцелі.

Мікалай Нікіценка.

Мікалай Нікіценка.

Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Дзмітрыя Савіловіча, рамонт усёй кормаўборачнай тэхнікі набліжаецца да фінішу. Ацэніць работу поле, калі тэхніка выйдзе на першы ўкос.

— Агульная гатоўнасць  да кормаўборачнай кампаніі ў нашых гаспадарках складае 80 працэнтаў, — гаворыць Дзяніс Шырокі. — Варта адзначыць  СУП  “Дукора-агра”, дзе кормаўборачныя камбайны падрыхтаваны на 100 працэнтаў, касілкі — на  90 працэнтаў, граблі — на 95 працэнтаў.  Добра справілася з пастаўленай задачай  інжынерная  служба  ААТ  “Агра-Абярэг”.   У  гэтай   сельгасарганізацыі   гатоўнасць кормаўборачных камбайнаў складае 95 працэнтаў, шыроказахопных  касілак і грабляў  — 100 працэнтаў. У ААТ “Аграсімвал”   кормаўборачныя камбайны падрыхтаваны на  86 працэнтаў, граблі — на 100 працэнтаў, касілкі— на  90 працэнтаў.

Аляксандр Равуцкі.

Аляксандр Равуцкі.

Інжынерныя службы клапоцяцца і пра збожжаўборачныя камбайны. На палетках цвіце азімы рапс, да яго ўборкі застаецца ўсё менш часу.  Звычайна ў кожнай гаспадарцы  на   ўборцы  гэтай  алейнай   культуры  задзейнічаны 2-3 камбайны.  Да 29 мая яны павінны быць зняты з захоўвання і падрыхтаваны да бягучага рамонту.

 

 

 

 

 

 

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *