Працуе святочная выстава

DSCN1322У Мар’інай Горцы ў  раённым цэнтры культуры праходзіць выстава “Дзіва-пісанка”, прымеркаваная да Вялікадня. На ёй свае самыя разнастайныя  работы  прадстаўляюць 16 майстроў —  членаў творчага аб’яднання “Мар’іна скарбніца”, якое працуе пры раённым цэнтры культуры, і тыя, хто ў апошні час далучыўся да іх. Вышываныя карціны, вырабы з саломкі, скуры,  традыцыйная лялька — гэта  і  шмат  іншага можна пабачыць на стэндах і  набыць  ў  якасці  святочных  падарункаў.  Антаніна  Гурыновіч (на здымку), напрыклад, прадставіла на выставе штучныя кветкі, якія яна вырабляе з фаамірана (успененая гума).  Гэты матэрыял зараз можна набыць у спецыялізаваных магазінах. З яго атрымліваюцца не толькі прыгожыя штучныя кветкі, але і заколкі для валасоў, брошкі.  Антаніна Іванаўна гатова падчас выставы правесці майстар-клас для ўсіх, хто  зацікавіцца работай з фааміранам.DSCN1336

Наогул, майстар-класы  запланаваны на ўсе дні работы выставы. Асноўная  іх  тэма — пісанка.  Урокі для зацікаўленых дадуць усе члены  творчага  аб’яднання  “Мар’іна скарбніца”, якія валодаюць разнастайнымі тэхнікамі  роспісу вялікодных яек. 

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

 

Працуе святочная выстава: 1 комментарий

  • 14.04.2017 в 08:50
    Permalink

    Дорогие жители Марьиной Горки!
    Поздравляю вас с наступающим светлым праздником Пасхи!
    Счастья Вам, крепкого здоровья, процветания и мира нашему любимому городу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий для Ирина Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *