Сельгасарганізацыі раёна на мінулым тыдні прыступілі да нарыхтоўкі кармоў.

IMG_2462Першымі закладваць сакавітыя кармы ў сянажныя траншэі пачалі ААТ “Зазерка” і  “Агра-Абярэг”. На іх рахунку — 950 і 823 тоны сенажу адпаведна.

Зазерскія аграрыі ўжо запоўнілі сянажную траншэю на МТФ “Едліна”. Для  забеспячэння гэтага важнага тэхналагічнага працэсу ў гаспадарцы сфарміравана зладжаная каманда. На кормаўборачных камбайнах працуюць Сяргей Дароўскі і Уладзімір Кудзімаў. Зялёную масу з поля на малочнатаварныя фермы  на МАЗах возяць  Аляксандр Холад, Міхаіл Навіцкі, Андрэй Катлянік і Вячаслаў Бурчыц. Трамбоўка зялёнай масы ідзе кругласутачна. Днём на “Кіраўцы” працуе Сяргей Кашмель, ноччу — Мікалай Кушпет.

З раніцы да вечара на сваіх палях шчыруюць таксама земляробы ААТ “Агра-Абярэг”. Кормаўборачным камбайнам кіруе Фёдар Хадыка. На адвозцы задзейнічаны Уладзімір Рунец, Аляксандр Ладуцька, Мікалай Бязручка і Уладзімір Міхаленя. Днём зялёную масу трамбуе Павел Качын, у начныя змены працуе Васіль Брандт.

— Мы скасілі люцэрну і пашавыя травасумесі. Люцэрна парадавала, спадзяёмся, што нарыхтавалі добрыя і якасныя кармы для нашай жывёлы, — расказвае галоўны аграном   ААТ “Агра-Абярэг” Раіса Есімчык. — Сянажную траншэю ў Наваполлі цалкам заклалі. Зараз нашы механізатары працуюць у Азярычыне.

Паралельна ў гаспадарках працягваецца касавіца. Актыўна косяць пашы  ў  ААТ “Агра-Абярэг” і сельгас-філіяле “Дрычын”.   Касіць травы першага ўкосу пачалі  адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Аграсімвал”, “Індустрыя”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”,  “Голацк”,  сельгасфіліялы “Дрычын” і “Светлая ніва”,  СУП “Дукора-Агра”.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *