Уся прафесійная біяграфія звязана з Мар’інай Горкай

Уся прафесійная біяграфія ўрача-педыятра Людмілы Пісецкай звязана з Мар’інай Горкай: з 1 кастрычніка 1986 года Людміла Іванаўна  працуе ў раённай паліклініцы. За гэты час сталі бацькамі тыя дзеці, якіх калісьці прыводзілі на прыём  да дзіцячага доктара іх мамы.

— Я вельмі люблю сваю працу, люблю маленькіх дзетак, — расказвае Людміла Іванаўна. — Ні хвіліны не шкадавала, што выбрала гэтую прафесію.

Людміла Пісецкая за шматгадовую працу і адданасць прафесіі занесена на раённую Дошку Гонару. Яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта на Свяце Працы, якое адбылося ў мінулую суботу.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *