У пачатку жніўня пачалася ўборка ўраджаю бульбы.

7 (копия)СУПДукораАграі ЭБЗазере” — адзіныя гаспадаркі ў раёне, на палетках якіх разам са збожжавымі культурамі расце бульба. На дукорскіх земляхдругі хлебшмат гадоў вырошчвае ААТМашхарчпрад”. У пачатку жніўня  прадпрыемства прыступіла да ўборкі ўраджаю.

Вясной пад любімую гародніну многіх беларусаў у СУП “Дукора-Агра” адвялі 650 гектараў. Разам з пастаяннымі  гатункамі айчыннай селекцыі  “брыз” і  “журавінка”, нямецкім “джэлі” і галандскім “сантэ”,  сёлета на шасці гектарах пасадзілі новы  нямецкі гатунак “каралева Ганна”.

— Яго ўраджайнасць парадавала: 400 цэнтнераў з гектара, — гаворыць аграном Аляксандр Ерафееў. —  З новага гатунку  плануем атрымаць насенне на будучы год, таму напрыканцы ліпеня  мы зрабілі  дэсікацыю патрэбных участкаў. Бульбу  “каралева Ганна”  адразу закладваем у сховішча ў Дукоры. Радуе ўраджайнасць гатунку “джэлі” — 550 цэнтнераў з гектара.

На раніцу пятніцы механізатары ААТ  “Машхарчпрад”  убралі 120 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы — 400 цэнтнераў з гектара. У дасягненні гэтага высокага паказчыка  дапамагло   надвор’е: летам дажджы  часта змяняліся сонейкам, а гэта спрыяльныя ўмовы для бульбы.

Распаўсюджаны  шкоднік гэтай  культуры — фіта-фтора — сёлета не нарабіў шкоды. Земляробы зрабілі некалькі хімічных апрацовак, якія далі свой  вынік. На гэтым відзе работ быў задзейнічаны механізатар Віктар Емяльяненка.

Напачатку сезона ўборкі Віктар Іванавіч адзін з першых выехаў у поле. Цяпер яго задача — прыбіраць бацвінне. Прыкладна праз дзесяць дзён на пазбаўленыя ад лістоў участкі прыедзе іншая спецыялізавая тэхніка, і пачнецца асноўны працэс.

Зараз на палях працуюць чатыры бульбаўборачныя камбайны. Кіруюць імі  Юрый Валовік, Мікалай Данчанка, Уладзімір Грышук, Міхаіл Грышук. Дапамагаюць ім памочнікі, якія пастаянна сочаць за працэсам.

На адвозцы задзейнічаны адзінаццаць адзінак тэхнікі. Вадзіцелі стараюцца хутка даставіць ура-джай на сартаванне. Бульбу  для сваёй вытворчасці і на продаж сартуюць на прадпрыемстве. Нядаўна для гэтых мэт тут набылі новае дадатковае абсталяванне.

— Зараз у нас традыцыйна напружаны перыяд, таму стараюцца ўсе людзі, якія задзейнічаны на ўборцы ўраджаю. Цалкам убраць запланаваныя гектары плануем да першых маразоў. Часу засталося не так шмат, таму стараемся выкарыстоўваць яго з максімальнай карысцю. Пакуль працуем без выхадных, абеды і падвячоркі нам дастаўляюць у поле,  — працягвае Аляксандр Ерафееў. — Перашкодзіць нам можа  толькі надвор’е, некалькі дзён з-за дажджоў мы ўжо  згубілі. Спадзяёмся, што такіх вымушаных перапынкаў больш не будзе.             

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *