У сельгасарганізацыях раёна массава ідзе хімпраполка.

 

opriskivatel_traktorniy (копия)У маі  да  шматлікіх  відаў палявых работ у сельгасарганізацыях раёна дабавіўся яшчэ адзінхімпраполкаЯна працягваецца і зараз.

— Хімпраполка  зараз носіць масавы характар, — адзначае намеснік начальніка інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін  па Пухавіцкім раёне  Галіна  Ярмак. — Спачатку апрацоўвалі палеткі з азімымі культурамі, затым прыступілі да яравых збожжавых. Гэтыя работы амаль завершаны.  Цяпер гаспадаркі праводзяць хімпраполку кукурузы і фунгіцыдную апрацоўку азімых збожжавых і рапсу.

Усе сельгасарганізацыі цалкам забяспечаны неабходнымі хімікатамі. Сухое сонечнае  надвор’е  таксама  спрыяе правядзенню хімпраполкі.

— Аптымальная тэмпература для гэтага віду работ — ад плюс 12 да плюс 25 градусаў, пры такіх умовах прэпараты найбольш актыўна ўздзейнічаюць на расліны, — працягвае Галіна Анатольеўна. — Хуткімі тэмпамі хімпраполку на сваіх землях праводзяць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Абярэг”, “Голацк”, ПСУ “Рудзенскае” і ЭБ “Зазер’е”.

Сёлета на палях некаторых гаспадарак пасеялі  цукровыя буракі. Яны патрабуюць асаблівай увагі:  хімпраполка праводзіцца тры-чатыры разы. Дзве хімічныя апрацоўкі ўжо  зроблены, сельгасарганізацыі прыступілі да трэцяй.

Атрымаць добры ўраджай цукровых буракоў — задача няпростая. Значную ролю адыгрывае і кампетэнтнасць агранома, і прафесіяналізм механізатара, які выконвае хімпраполку. Важна своечасова і якасна правесці барацьбу з пустазеллем і шкоднікамі.

Апрацоўваць свае палі хімічнымі прэпаратамі працягваюць таксама фермеры, якія займаюцца вырошчваннем лёну. ААТ “Слуцкі ільнозавод”, які сее гэтую культуру на пухавіцкіх палях, хімпраполку завяршыла.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *