У чаканні канструктыўнага дыялогу

У кожнага з дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу ёсць сваё меркаванне аб прыярытэтных тэмах для размовы, свае чаканні ад удзелу ў народным сходзе. Сёння сваімі думкамі дзеліцца дырэктар установы адукацыі «Мар’інагорская СШ №3» Таццяна Лабанава:

— Значнасць Усебеларускага народнага сходу заключаецца, на мой погляд, у магчымасці разам абмеркаваць мэты і прыярытэты фарміравання стратэгіі развіцця краіны.

timthumbВыхаванне маладога пакалення, развіццё сістэмы вышэйшай і сярэдняй адукацыі, я ўпэўнена, таксама будуць на парадку дня ўсенароднага форуму, бо адукацыя — адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

 Мне, як прадстаўніку сферы адукацыі, хацелася б, каб па-за ўвагай не засталіся надзённыя праблемы педагогікі, звязаныя з роляй настаўніка, яго магчымасцю якасна арганізоўваць працэс навучання школьнікаў. Не сакрэт, што сёння настаўнікі часам загружаны і не звязанымі з прафесійнай дзейнасцю абавязкамі. 

Вельмі хацелася б пачуць і пра тое, як у далейшым будуць вырашацца пытанні прафесійнай падрыхтоўкі кадраў: выходзяць на заслужаны адпачынак ветэраны педагагічнай працы, і змена ім павінна быць якаснай. Пагадзіцеся, што ад таго, хто стаіць ля класнай дошкі, залежыць будучыня нашай краіны.

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Менавіта па гэтай прычыне чакаю, што будуць падняты пытанні і аб сацыяльнай абароне настаўнікаў (узроўні зарплат і забеспячэнні жыллём маладых спецыялістаў). Вельмі важна, каб моладзь была матывавана працаваць у школах, а не шукаць для сябе іншую працу. 

Я чакаю адкрытага, канструктыўнага дыялогу, абмену думкамі, ідэямі. Веру, што ў зале збяруцца людзі, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, хварэюць за агульную справу і гатовы не толькі адкрыта гаварыць аб праблемах, але і прапаноўваць шляхі іх вырашэння.

Запісала  Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *