У школах празвінеў апошні званок.

зВа ўсіх школах Мінскай    вобласці   30 мая прагучаў апошні званок. Для некаторых  вучняў   9-х  і  вучняў  11-х  класаў ён абвясціў  аб тым, што прыйшоў час змяніць школьныя  класы на студэнцкія  аўдыторыі. У  нашым раёне ў гэтым годзе базавую школу скончылі 602 вучні, сярэднюю —  253.  Яны цяпер —  выпускнікі.  Наперадзе  адказная  і  хвалюючая  пара  —  выпускныя  экзамены.

Будзем спадзявацца, што ўсе юнакі і дзяўчаты падцвердзяць свае веды і атрымаюць адзнакі не ніжэй за тыя, што былі выстаўлены па выніках навучальнага года.  Асабліва тыя выпускнікі, што прэтэндуюць на медалі: іх у раёне ў гэтым годзе 10.

Трое выдатнікаў і сярод выпускнікоў Мар’інагорскай гімназіі. Сёлета ў гэтай навучальнай установе 21 выпускнік. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка, са шчырымі словамі віншавання да іх звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец. Ён заклікаў маладых людзей не забываць родную школу, бо для кожнага яна стала другім домам, шанаваць сваіх бацькоў, бо яны надзейная  падтрымка ў жыцці. Сяргей Дзмітрыевіч пажадаў, каб у  кожнага выпускніка здзейсніліся ўсе мары і было як мага болей светлых і шчаслівых момантаў.  Гэтыя  пажаданні старшыня райвыканкама адрасаваў не толькі гімназістам, а ўсім выпускнікам раёна.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец уручае падзяку класнаму кіраўніку  выпускнога класа Мар'інагорскай гімназіі Ірыне Рэпенка.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец уручае падзяку класнаму кіраўніку выпускнога класа Мар’інагорскай гімназіі Ірыне Рэпенка.

Павіншаваў Сяргей Дзмітрыевіч і першакласнікаў, якіх у гэтым навучальным годзе ў раёне было 821 чалавек. Ён адзначыў, што малышы стараннымі  адносінамі да вучобы  па праву заслужылі свае першыя школьныя канікулы.  Старшыня райвыканкама запэўніў, што мясцовая ўлада пастаралася зрабіць так, каб летні адпачынак ва ўсіх дзяцей быў насычаны цікавымі падзеямі і карыснымі справамі. Ён таксама падкрэсліў, што за час летніх канікул у раёне прыкладуць усе сілы і дастойна  падрыхтуюць школы і дзіцячыя садкі да новага навучальнага года, пастараюцца зрабіць так, каб дзецям было там утульна.

Наталля    ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *