«У школу — з Добрым сэрцам».

брсм 1

 

Традыцыйную дабрачынную акцыю напярэдадні новага навучальнага года  “У школу — з Добрым сэрцам” правёў раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ. У буйных крамах горада  валанцёры разам з выконваючым абавязкі першага сакратара арганізацыі Аляксандрай Стош раздавалі пакупнікам тэматычныя буклеты з запрашэннем далучыцца да акцыі. Многія пухаўчане з задавальненнем дадалі да спісу запланаваных пакупак канцылярскія і іншыя  школьныя тавары. Свой уклад у добрую  справу ўнеслі таксама калектывы райкама БРСМ  і  Дубраўскай сярэдняй школы.

 Сабраныя падчас акцыі рэчы былі перададзены шматдзетным, няпоўным сем’ям і сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *