Будаўніцтва і новыя перпектывы
Вядома, што ў сельскай гаспадарцы найбольш інтэнсіўнай галіной, якая вызначаецца хуткім абаротам фінансавых сродкаў, з’яўляецца жывёлагадоўля. Штодзённая вытворчасць малака і рэгулярная рэалізацыя мяса з’яўляюцца той асноўнай крыніцай фінансавання, якая дазваляе аператыўна вырашаць шматлікія пытанні па забеспячэнні работы ўсіх служб гаспадаркі. Менавіта таму ад эфектыўнасці работы па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў многім залежаць перспектывы эканамічнага развіцця ўсяго сельскагаспадарчага прадпрыемства.
У ААТ “Голацк” павышэнню эфектыўнасці работы жывёлагадоўчых ферм удзяляецца асаблівая ўвага. З мэтай павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў апошнія гады ў гаспадарцы актыўна вядзецца будаўніцтва новых жывёлагадоўчых памяшканняў.
Читать далее