На працу і ў будні, і ў святы

img_9408Пераднавагодняя і калядная пара для кожнага чалавека заўсёды больш напружаная і насычаная: нават скептыкі імкнуцца мабілізавацца і завяршыць нейкія пачатыя справы, навесці парадак у доме, у душы і думкахКамусьці для гэтагабезумоўнапатрэбна  дапамогаЯе аказваюць сацыяльныя работнікі, якія імкнуцца не  толькі  выканаць свае  прамыя  штодзённыя  абавязкіале  і  зрабіць  нешта  за  іх  рамкаміу кожнага  ж павінна быць у Новы год сапраўднае свята!

 Але пераднавагоднія дні — гэта і дні перад прафесійным святам сацыяльных работнікаў. Таму традыцыйна ў канцы снежня падводзяцца вынікі работы калектыву тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адыходзячым годзе.

— Сацыяльныя работнікі — гэта людзі, якія падаюць прыклад чалавекалюбства, спагады, міласэрнасці. Немалых сіл варта ўменне і жаданне зразумець кожнага і кожнаму дапамагчы, застаючыся талерантным і неабыякавым, нягледзячы на сціплы ганарар за няпростую работу, — сказаў у прывітальным слове дырэктар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Дзяніс Матусевич. — Я ведаю, што якія б цяжкасці ні сустракаліся на шляху, вы будзеце захоўваць самае каштоўнае, што ёсць у чалавеку: адкрытую душу і добрае сэрца.

 Таццяна Казак і Алена Міхалковіч

Таццяна Казак і Алена Міхалковіч

Дзяніс Аляксандравіч уручыў падзякі сацыяльнаму работніку Рудзенскай брыгады Ірыне Канцавенка, сацыяльнаму работніку Селецкай брыгады Леаніду Хурсу, сацыяльнаму работніку Блужскай брыгады Тамары Сяргеевай.

Граматамі былі ўзнагароджаны брыгадзір Селецкай брыгады Тамара Шашок, сацыяльны работнік Дукорскай брыгады Рома Талыка, брыгадзір Блонской брыгады Вольга Ленская. А таксама па выніках працы за год ганаровай граматай узнагароджана Алена Разіна, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме.

Гэтыя людзі заслужылі словы падзякі сваёй стваральнай працай, чалавечнасцю, мудрасцю, жаданнем аддаваць свае веды і ўменні, сваю душу і сэрца любімай справе.

У роўнай ступені добрых слоў вартыя і ветэраны сацыяльнай службы — работнікі, якія больш за 15 гадоў адпрацавалі ў сацыяльнай сферы і нямала аддалі свайго цяпла пажылым грамадзянам:  Галіна Амбросенкава, Таццяна Васільчык, Вікторыя Губашына, Жанна Любачка, Ірына Шманок, Алена Дыдзік, Таццяна Казак, Святлана Кашлач, Таццяна Капліна, Наталля Крывашэй і многія другія іх калегі.

Не сакрэт, што ў гэту прафесію прыходзяць і сем’і. Традыцыйна ўшаноўвалі на свяце сям’і Еўдакімовіч, Захарэвіч, Гурыновіч, а таксама Святлану Рымашэўскую і Валянціну  Немагай.  Па выніках работы  ў  2016  годзе  ў  намінацыях  «Лепшыя»  былі   ўзнагароджаны  Валерый і Наталля  Гурыновіч («Лепшы сямейны падрад»), Алена Міхалковіч («Лепшы брыгадзір»), Таццяна Казак («Лепшы сацыяльны работнік»), Надзея Гуцікава («Лепшы інспектар»).

Не забыліся на свяце і пра  юбіляраў  цэнтра: Тамару   Сяргееву,  Таццяну  Казак, Іну  Злобіч,  Валянціну Каваленка і Рому Талыка.

У завяршэнні свята перад сацработнікамі выступіў ансамбль тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Дударыкі», створаны на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, і ансамбль «Зарачанка» (Блонскі ДК).

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *