Пухавіччане прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне — 2017.

  

Дзяніс рыжакоў, павел Сянько, Павел Хадачынскі, Дзяніс Зубенка, Аляксандр Міхалькоў, Дзяніс Верамееў.

Дзяніс Рыжакоў, Павел Сянько, Павел Хадачынскі, Дзяніс Зубенка, Аляксандр Міхалькоў, Дзяніс Верамееў.

У нядзелю ў сталіцы нашай краіны прайшоў Мінскі паўмарафон-2017. У маштабным забегу, які абяднаў  рэкордную колькасць чалавек — 30 тысяч —  прыняла ўдзел зборная каманда аматараў бегу з Пухавіцкага раёна. Узначаліла нашу дэлегацыю спартсменаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Лабанава.

Для пухаўчан гэта першы камандны паўмарафон. Нашы бегуны выступалі на дыстанцыі 5,5 кіламетра. У складзе каманды былі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,  ФАК “Вікторыя”, ветэраны спорту раёна, вы-кладчыкі і навучэнцы Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа.  Наша разнаўзроставая каманда  выдатна праявіла сябе на дыстанцыі. Бегчы па цэнтальнай пло-шчы сталіцы нашым землякам  спадабалася. Напрацягу дыстанцыі іх суправа-джалі і падтрымлівалі казачныя персанажы. Добры настрой стварала музычнае суправаджэнне. 20170910_102934 (копия)

Для многіх членаў каманды гэта быў дэбютны ўдзел у паўмарафоне. Сяргей Абідзіентаў, наадварот, — пастаянны ўдзельнік такіх забегаў у розных краінах свету. На наступны год пухаўчане зноў плануюць далучыцца да свята здаровага ладу жыцця і паспрабаваць свае сілы на дыстанцыі. А пра Мінскі паўмарафон-2017 будуць нагадваць памятныя медалі, якія нашым землякам уручылі пасля фінішу.

MWt8spgOf8M (копия)

Марыя Іванова, Павел Іваноў, Дзмітрый Антанюк, Кацярына Драгун, Надзея Абакунчык, Руслан Доўгі.

На старт  Мінскага паўмарафона выйшлі і работнікі ААТ “Завод горнага воску”. Павел Іваноў, аператар пульта дыстанцыйнага ўпраўлення цэха па вытворчасці парафіну, вырашыў, што дакладна выйдзе на дыстанцыю, і прапанаваў калегам далучыцца.

—Такім чынам і склалася наша невялікая каманда. Я разам з Надзеяй Абакунчык, Дзмітрыем Антанюком, Русланам Доўгім прабеглі па 10,55 кіламетра, Кацярына Драгун пераадолела 5,5 кіламетра,  — расказвае Павел Іваноў.

Да бегуноў ААТ “Завод горнага воску” далучылася таксама адзінаццацігадовая дачка Паўла Марыя. Яна  прабегла 5,5 кіламетра.

На старце сапраўднай марафонскай дыстанцыі ў 21,1 кіламетра таксама былі нашыя землякі: Сяргей Мацко і Вольга Зянькова з гарадскога пасёлка Дружны  пераадолелі гэтую складаную дыстанцыю і дадалі чарговыя медалі ў сваю скарбонку ўзнагарод.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *