Каманда ветэранаў спорту прывезла пяць медалёў

Сяргей Абідзіентаў, Ганна Чумак, Клаўдзія Блізнец і Алена Ганаровіч.

Ветэранаў спорту з усёй рэспублікі, а таксама з Польшчы, краін  Прыбалтыкі,  Украіны, Расіі і Казахстана сабраў гасцінны Гродна.

У ліку ўдзельнікаў былі і нашы землякі-пухавіччане.  Нешматлікая каманда з чатырох чалавек сабрала нядрэнны медальны ўраджай.  У спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў бронзавую ўзнагароду заваяваў Сяргей Абідзіентаў, для якога такая дыстанцыя — штодзённая норма.  У бегу на 800 метраў у сваёй узроставай катэгорыі другі вынік паказала Клаўдзія Блізнец, старшыня раённай спартыўнай ветэранскай арганізацыі.  На выдатна справілася на сваіх дыстанцыях 200 і 800 метраў Алена Ганаровіч: на яе рахунку два медалі (золата і серабро).  А Ганна Чумак стала абсалютнай чэмпіёнкай у бегу на 100 метраў не толькі ў сваёй узроставай катэгорыі, але і сярод усіх удзельнікаў.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *