Павіншаваць першых  тысячнікаў прыехаў старшыня райвыканкама Сяргей  Ленкавец

Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец уручае падзяку сямейнаму экіпажу камбайна «Лексіён-580» у складзе Мікалая і Ігара Тарасевічаў.

Першымі ў раёне на сёлетнім жніве пераадолелі мяжу намалоту збожжа ў тысячу тон камбайнеры  ААТ  “Голацк”  Аляксандр  Расолькау  экіпажы  з  якім працуе  вадзіцель  Яўген Кубры, і Мікалай Тарасевіч з сынам Ігарам. Па традыцыі  павіншаваць першых  тысячнікаў прыехаў старшыня райвыканкама Сяргей  Ленкавец.

Ушанаванне герояў жніва адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ўсіх экіпажаў камбайнаў, што працавалі на  полі.

Сяргей Дзмітрыевіч уручыў тысячнікам падзякі і грашовыя прэміі. Звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў жніва, старшыня райвыканкама адзначыў, што ў ліку камбайнераў ААТ “Голацк” і іншых гаспадарак раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, многім з якіх па сілах дасягнуць намалоту ў тысячу і больш тон. Ён пажадаў хлебаробам далейшых працоўных поспехаў, для чаго неабходны самаадданасць  і вялікае цярпенне ў напружанай рабоце.

Уборачны атрад ААТ «Голацк».

Падарункі ўдзельнікам жніва ўручылі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Ленкавец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і  па  справах моладзі  райвыканкама Кацярына Касмольская. Ансамбль   Голацкага   Дома  культуры  песняй   пажадаў   хлебаробам    радаснага настрою ў працы.

Урачыстае ўшанаванне першых тысячнікаў жніва ў раёне адбылося ў аўторак, а ўжо на наступны дзень колькасць экіпажаў камбайнаў, намалот збожжа якіх перавысіў  тысячу  тон,  павялічылася. Гэты   працоўны  рубеж  пераадолелі экіпаж  камбайна  СУП  “Дукора-Агра”  ў  складзе  Мікалая  і  Сяргея   Крукоўскіх,  экіпаж   з  ААТ  “Голацк” у складзе Алега  Маркава  і   Рыгора Вярэніча, камбайнер ААТ “Агра-абярэг” Уладзімір Асіпук, камбайнер ААТ “Зазерка” Іон Панфіл, камбайнер ААТ “Племзавод “Індустрыя” Сяргей  Ляшчынскі.

У пятніцу ў  ліку  вадзіцеляў, якія перавезлі ад камбайнаў на збожжаток больш за  тысячу тон  збожжа, уваходзіла 11 чалавек.

Андрэй   МАЗАНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *