Цэлы шэраг перамог прынёс сакавік аматарам гіравога спорту з нашага раёну
У пачатку месяца ў горад Шчучын Гродзенскай вобласці з’ехаліся больш за 60 наймацнейшых людзей краіны, каб прыняць удзел у чэмпіянаце рэспублікі па гіравым спорце. Спартсмены спаборнічалі ў 11 вагавых катэгорыях. Наш раён прадстаўлялі Павел Хадачынскі і Алена Палятаева. Дадому яны вярнуліся з перамогай, заняўшы ў сваіх вагавых катэгорыях першыя месцы.
Напрыканцы сакавіка аматараў гіравога спорту прымалі Асіповічы, дзе праходзілі чэмпіянат і першынство рэспублікі па гіравым марафоне. У спаборніцтвах удзельнічала 11 прадстаўнікоў нашага раёна. Яны паказалі дастойны вынік. На першую прыступку п’едэстала падымаліся Павел і Дзмітрый Хадачынскія, Вікторыя Марцінчык, Юрый Леўчык. Другім стаў Андрэй Гірдзюк. Бронзавыя медалі атрымалі Сяргей Марчанка, Алена Палятаева, Уладзімір Цвірко, Канстанцін Кахоўскі, Аляксей Падаляк.
Каманда філіяла “ЦЭЦ-5” РУП “Мінскэнерга” стала лепшай у каманднай эстафеце. Другую прыступку п’едэстала таксама занялі пухавіччане — каманда ФАЦ “Вікторыя”.
Наталля ВАСІЛЬЕВА.