Чарговы працоўны  дзень Алег Белаконеў правёў у нашым раёне

Размовы ці рэальныя справы?

Такім пытаннем задаўся Алег Белаконеў, вывучаючы падыходы ў рабоце з моладдзю ў раёне

Чарговы працоўны  дзень, які дэпутат  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў правёў у нашым раёне, быў прысвечаны маладзёжнай праблематыцы.

За «круглым сталом» ішла размова аб рабоце з моладдзю.

У ліку  мерапрыемстваў, пазначаных у рабочым плане дэпутата, быў і «круглы стол», які  прайшоў на базе рэдакцыі  раённай  газеты.   Удзел у ім прымалі  лідары прафсаюзных арганізацый раёна. Падчас дыялогу гаворка ішла аб маладзёжнай палітыцы, якую зараз праводзяць прафсаюзы.

Прафсаюзныя актывісты расказалі Алегу Аляксеевічу, якая падтрымка маладым спецыялістам аказваецца ў рамках калектыўных дагавораў, прынятых на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Аб тым, што  калег, якія толькі пачынаюць свой шлях у прафесію, прафсаюзныя лідары ў працоўных калектывах імкнуцца не пакідаць адзін на адзін з праблемамі, дапамагаюць іх вырашаць. І работа з моладдзю — гэта не толькі гутаркі, але і канкрэтныя справы.

У рамкі агульнай тэмы дня ўпісваўся і візіт дэпутата ў Шацкую  сярэднюю школу: Алег Аляксеевіч перадаў установе адукацыі камп’ютары. Такое папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы адназначна станоўчым чынам  паўплывае на арганізацыю навучальнага працэсу, будзе спрыяць інтэлектуальнаму  развіццю  навучэнцаў.

У дар Шацкая сярэдняй школе Алег Белаконеў перадаў камп’ютар.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *