Гаспадаркі раёна завяршылі першы ўкос траў

Гаспадаркі раёна завяршылі першы ўкос траўЗемляробы ААТ “Шацк” нарыхтавалі каля 3000 тон сенажу. Яшчэ 1800 тон зялёнага корму разлічваюць нарыхтаваць з траў другога ўкосу. Умовы надвор’я сёлета не  вельмі спрыяюць аграрыям, аднак у гаспадарцы ёсць усе магчымасці, каб выканаць план па нарыхтоўцы кармоў. Пакуль нарыхтавана 8,32 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

— Травы першага ўкосу скасіў Аляксей Есімчык (на здымкунаш пастаянны сейбіт, — расказвае галоўны аграном ААТ “Шацк” Леанід Алізар. — Першы год на кормаўборачным камбайне працаваў Уладзімір Русецкі. Ён перайшоў да нас  з сельгасарганізацыі Уздзенскага раёна. З граблямі выязджаў на палі Валерый Кроцік.

Зялёную масу з палёў у сянажныя траншэі на малочнатаварныя фермы “Міхалевічы” і “Лявонавічы” адвозілі Уладзімір Саладуха, Ігар Дубовік, Дзяніс Дубовік, Аляксандр Груша. Трамбоўка сенажу вялася кругласутачна. Днём на “Амкадорах” працавалі Мікалай Працкевіч і Васіль Ладуцька, ноччу — Сяргей Сцяпанаў.

Да пачатку ўборкі збожжавых культур земляробы плануюць закласці  траншэю каля МТФ “Задашчэнне”.

Працягваецца ў гаспадарцы нарыхтоўка сена. На прасаванні задзейнічаны Ігар Мацюшэнка. У сенасховішчах ужо 115 тон скошанай травы для корму жывёл.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *