На ААТ “Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў” актыўна вядзецца прыёмка збожжа  з усёй рэспублікі

Жнівень — самы гарачы перыяд для работнікаў  лабараторыі камбіната хлеба-прадуктаў: ідзе прыёмка збожжа новага ўраджаю, якое прывозяць з усёй Беларусі  на  сушку, ачыстку і  захоўванне. За  якасцю зерня ўважліва сочаць спецыялісты. Прыёмка збожжа вядзецца кругласутачна. За суткі праз прыёмныя пункты праходзіць да 140 машын, якія адгружаюць больш за 4 тысячы  тон збожжа.

Інжынеры-тэхнолагі ААТ «Пухавіцкі КХП» Кацярына Юрэвіч і Ангеліна Юрашэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *