На Пухавіччыне віншавалі лепшых на жніве

Жніво-2023 працягвае набіраць абароты. На палях Пухавіччыны няспынна працуюць хлебаробы. Традыцыйна ў гэты перыяд прадстаўнікі прафсаюзаў імкнуцца падтрымаць аграрыяў.

Павіншаваць удзельнікаў уборачнай кампаніі з працоўнымі перамогамі ў СГФ «Дрычын» прыехалі старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і галоўны тэхнічны інспектар па ахове працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Кацярына Марцінкевіч. Яны падзякавалі работнікам за нялёгкую, але такую неабходную працу, уручылі памятныя падарункі, пажадалі моцнага здароўя і поспехаў ва ўборачнай кампаніі.

Алеся СМІРНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *