«Нахадзілі»… 8 кубкаў
Гарачае сёлетняе лета не з’яўляецца перашкодай для аматараў скандынаўскай хадзьбы, якія не развітваюцца з палкамі і амаль штодня ідуць на трэніроўкі. Больш за тое, — удзельнічаюць у спаборніцтвах.
Апошнія адбыліся ў Гродне, дзе прайшоў другі этап кубка Рэспублікі Беларусь па скандынаўскай хадзьбе.
Пухавіччане, якіх ужо не ўпершыню называюць фаварытамі любога старту, зноў пацвердзілі свае сур’ёзныя амбіцыі наконт прызавых месцаў у агульным заліку.
Пераможцамі і прызёрамі ў сваіх узроставых групах і на розных дыстанцыях сталі Сяргей Абідзіентаў, Алена Зацервашэвіч, Таццяна Чумак, Людміла Літвінская, Клаўдзія Блізнец, Вольга Меркушава.
Каманда ў складзе 10 чалавек прывезла са спаборніцтваў 8 кубкаў.
Алена ІВАНОВА.