Падарунак для першага галасуючага

Для першага галасуючага (ім аказаўся Ігар Сушко) на Свіслацкім другім участку для галасавання №5 падрыхтавалі салодкі падарунак.

Тут у дзень рэферэндуму была падрыхтавана выстава сумеснай творчасці дзяцей і педагогаў «Шарсцяная акварэль» і выстава «Лялькі-абярэгі». Працавала гандлёвая кропка ПТУП “Волмер”. — Людзі добра купляюць выпечку, прысмакі, — адзначыла прадавец. — Прыходзяць галасаваць сем’ямі.

А на парозе Свіслацкага Дома культуры, дзе размешчаны ўчастак для галасавання, гучала канцэртная праграма «З любоўю да роднай краіны!»

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *