Першае дашкольнае лясніцтва адкрылася ў нашым раёне

У Дзень абароны дзяцей у Блонскім дзіцячым садку адбылася знамянальная падзея: адкрылася першае ў нашым раёне дашкольнае лясніцтва. Мэта — выхаванне ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды.

Маленькія леснікі.

Аб гэтым гаварыў былы дырэктар Пухавіцкага лясгаса, заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дамнянкоў. Каб вырасціць з маленькага кволага саджанца вялікае дрэва, патрэбны дзесяцігоддзі працы людзей. Магчыма, хтосьці з гэтых маленькіх леснікоў у будучым таксама звяжа свой лёс з лясной гаспадаркай.

Закладваецца алея з вербачак.

Як адзначыў дырэктар лясгаса Аляксандр Ракіцкі, вельмі важна з малых гадоў прывіваць любоў дзяцей да родных мясцін, выхоўваць пачуццё адказнасці за прыроду.

Юныя леснікі атрымалі спецыяльную форму, значкі. У час святочнага мера-прыемства яны далі клятву беражліва адносіцца да прыроды. Пасля дзеці разам з гасцямі і выхавацелямі заклалі на тэрыторыі садка алею з вербачак.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *