Райкам  прафсаюза  работнікаў АПК узначаліла Лілія Рэнатаўна Брандт

Міхаіл Бода віншуе з прызначэннем Лілію Брандт.

Адбыўся пленум райкама  прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу. На ім была прадстаўлена Лілія Рэнатаўна Брандт, якая ўзначаліла арганізацыю.

Лілія Рэнатаўна мае вопыт арганізацыйнай і ўпраўленчай работы. Да гэтага часу працавала старшынёй Навапольскага сельскага выканаўчага камітэта. На гэтай пасадзе праявіла сябе як удумлівы, адказны, добрасумленны спецыяліст. Добра ведае праблемы вяскоўцаў, імкнулася вырашаць пытанні, якія патрабавалі дапамогі мясцовай улады.

Прадстаўляючы на пленуме Лілію Брандт, старшыня  Мінскай абласной арганізацыі  Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі прафсаюзаў павінен быць чалавек. Праца ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, людзі павінны атрымліваць добрыя заробкі, жыць у камфортных умовах, мець час на адпачынак. І, вядома ж, для сельскіх працаўнікоў павінны быць створаны бяспечныя ўмовы працы.

Наогул, клопатаў у прафсаюзнага лідара шмат, і ад яго працы ў многім залежыць і дабрабыт, і  настрой тых людзей, якія ствараюць харчовую бяспеку краіны.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *