Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуе з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Усе вы штодня працуеце для таго, каб нас акружаў парадак і камфорт. Мы часам не задумваемся пра тое, колькі намаганняў трэба прыкласці, каб стварыць і захаваць тыя выгоды, якімі мы карыстаемся кожны дзень. Дзякуй кожнаму за добрасумленную,

нялёгкую, незаўважную, але вельмі патрэбную працу.

Сёння перад вамі стаіць мноства важных задач. Спадзяёмся, што вы  прыкладзеце ўсе сілы для вырашэння ўзнікаючых праблем, праявіце адказнасць і  творчы падыход да справы, унесяце дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, добрага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *