Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуе з Міжнародным жаночым днём

Нашы цудоўныя і любімыя жанчыны! Віншуем вас са святам 8 Сакавіка!

Гэта доўгачаканае вясновае свята ў нас у краіне заўсёды адзначаецца з асаблівай цеп-лынёй, таму што з’яўляецца выдатнай нагодай яшчэ і яшчэ раз сказаць добрыя словы нашым мамам і бабулям, сёстрам, дочкам…

І гэта не выпадкова, таму што хто, як не яны, на сваіх далікатных плячах нясуць адказнасць за нараджэнне і выхаванне дзяцей, за дабрабыт сем’яў, за сваю працу.

Сёння пухавіччанкі актыўна і паспяхова працуюць ва ўсіх сферах. Дзякуючы такім сапраўды жаночым якасцям, як старанне, мудрасць, інтуіцыя, разважлівасць і працавітасць, вам удаецца ўносіць значны ўклад у развіццё горада, раёна і ўсёй краіны.

Дарагія жанчыны! Будзьце здаровыя, шчаслівыя і паспяховыя! Няхай заўсёды з вамі разам крочаць любімыя людзі, радуюць дзеці і ўнукі! Няхай гэты цудоўны дзень, напоўнены вясновай свежасцю і водарам кветак, прынясе ўсё, пра што вы марылі!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *