Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша прафесія  — адна з самых высакародных і паважаных. Ад дзейнасці спецыялістаў будаўнічай галіны шмат у чым залежыць дынамічнае развіццё эканомікі і ўмацаванне сацыяльнай інфраструктуры раёна.

Снимок носит иллюстративный характер

Праца будаўніка відна кожнаму, і таму мае асаблівую грамадскую значнасць. Тое, што ствараецца вашымі рукамі, робіць людзей шчаслівымі, а іх жыццё — добраўпарадкаваным і камфортным. У дзень вашага свята дазвольце шчыра падзякаваць вам  за прафесіяналізм, адказнасць, за стваральную працу, у якой ёсць часцінка вашай душы і вашага таленту.

Жадаем усім здароўя, дабрабыту і мноства пабудаваных прыгожых аб’ектаў, якія б на доўгі час сталі ўпрыгожваннем нашага горада і раёна!

Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *