Шчасце быць мамай

Усяго год таму настаўнік фізічнага выхавання СШ №4 горада Маріна Горка Кацярына Богдан стала ў другі раз мамай, але не ўседзела ў дэкрэтным адпачынку і праз некалькі месяцаў вярнулася на школьны стадыён, каб трэніраваць сваіх выхаванцаў.

Маленькай Лізе давялося досыць рана пазнаёміцца са спортам.

— Няхай прывыкае, — усміхаецца Кацярына. — Я актыўная мама, таму наша сям’я са спортам сябруе. Старэйшы сын Антон, напрыклад, займаецца футболам і наведвае танцавальны гурток. Рух — гэта наша здароўе.

Сама Кацярына  (дарэчы, выпускніца гэтай жа школы), у свой час не раз станавілася пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Сёння на спаборніцтвы ездзяць ужо яе вучні.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *