Святочны велікодны куліч — традыцыйная выпечка на стале многіх беларусаў

Святочны велікодны куліч — традыцыйная выпечка на стале многіх беларусаў. Адны аддаюць перавагу  таму, каб зрабіць кулічы ўласнымі рукамі, другія — купляюць у магазіне. Тым больш, сёння асартымент дазваляе рабіць выбар з улікам сваіх пажаданняў: жадаеш — з разынкамі, жадаеш – з цукатамі, макам ці ванілінам. Купіў і не хвалюешся, ці паднімецца цеста, ці не падвядзе пліта.

— У перадвелікодныя дні работа ў ААТ «Пухавіцкая кандытарская кампанія» кіпіць у прамым сэнсе гэтага слова,— расказвае менеджар Юлія Лавышык.— Працуем у дзве змены. Выпякаць пачалі перад каталіцкім Вялікаднём. І за два дні да праваслаўнага свята рэалізавалі больш за 5 тысяч кулічоў. Штогод уносім нейкія невялікія змены ў рэцэптуру. Але адно застаецца нязменным: пячэм кулічы з добрым настроем, з чыстымі думкамі, каб наша выпечка парадавала кожнага пакупніка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *