Сёння ў нашым горадзе свята.

 Лепшыя мастацкія калектывы Міншчыны сабраў ХVІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Упершыню ён прайшоў у Мар’інай Горцы ў 2001 годзе і атрымаў пастаянную прапіску на пухавіцкай зямлі.
У конкурснай праграме “Мая зямля—маё натхненне” удзельнічаюць аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. Можна толькі здагадвацца якая няпростая задача стаіць перад членамі журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Кожны калектыў цікавы і самабытны, і можа парадаваць і здзівіць гледачоў сваім майстэрствам. Наш раён прадставіў узорны хор “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Іны Собаль.
Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *