У Дубраўскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень роднай мовы

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная наша гаворка. На беларускай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі яго мы можам назваць па-сапраўднаму родным.

Каб выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, раскрыць індывідуальныя і творчыя здольнасці, пазнавальныя інтарэсы, стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння асобы школьніка, ва ўсіх установах адукацыі Беларусі мінулы тыдзень стаў тыднем роднай мовы.

Так, у дзяржаўнай установе адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа» ў рамках тыдня прайшлі інформ-дайджэст «Традыцыі суверэннай Беларусі», гульня-конкурс «Пагуляем у роднае слова», конкурс знаўцаў беларускага фальклору «Усяму пачатак – родная мова», завочная віктарына «Перакладчык», выстава «Пісьменнікі-юбіляры 2022» і іншыя цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Марына Грыгор’ева правяла гульню-конкурс “Пагуляем у Роднае слова”. У працэсе гульні вучні дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. Дэманстраваліся слайды з краявідамі роднай зямлі. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, і вучні яшчэ доўга паміж сабой нешта абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць за перыяд правядзення гульні.

Падчас прадстаўлення літаратурна-музычнай кампазіцыі “Жыццё ў паэзіі” ў сельскай бібліятэцы вучні прайшлі па сцяжынках жыцця беларускага пісьменніка-юбіляра 2022 года Максіма Танка. Таксама ў гэты дзень увазе вучняў і настаўнікаў быў прадстаўлены радыёчасопіс «Роднае слова».

Таксама ў Тыдзень роднай мовы прайшла акцыя “Не маўчы па-беларуску». У ёй прынялі ўдзел усе жадаючыя прачытаць вершы ці ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціна Жураўлевіч адзначыла сімвалізм таго, што адбываецца.

— Мы перакананыя, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што прышчапляюць любоў да роднай мовы. Бо мова родная — мова модная! І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб Роднае слова гучала ў стагоддзях.

Алеся Смірнова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *