У Новай Зары будуюць дадатковы пад’езд да гімназіі


Нягледзячы на тое, што па колькасці навучэнцаў Мар’інагорская гімназія — не самая шматлікая ўстанова адукацыі горада, кожную раніцу, апынуўшыся ў мікрараёне Новая Зара, хочацца паставіць пад сумненне гэтую статыстыку па прычыне даволі вялікага аўтамабільнага трафіку каля навучальнай установы: здаецца, што сюды ў раёне 8 гадзін раніцы з’язджаецца ледзь не паўгорада. З-за такой колькасці машын, вадзіцелі якіх, да таго ж, паркуюцца там, дзе прыйдзецца, часта складваецца напружаная дарожная абстаноўка, якая можа быць небяспечнай для дзяцей.  Гэтую праблему наша газета ўжо падымала не раз.  І вось настаў час, калі да яе вырашэння  прыступілі.

У мэтах павышэння бяспекі руху, паляпшэння дарожнай абстаноўкі на ўездзе ў мікрараён Новая Зара распачаты работы па будаўніцтве дадатковага пад’езду да ўстановы адукацыі.

Рашэнне аб гэтым было прынята кіраўніцтвам раёна ў сувязі са зваротамі грамадзян.

Каля гімназіі будуць пабудаваны дадатковы заезд, невялікія стаянкі для высадкі і пасадкі школьнікаў.  Плануецца некалькі пашырыць дарогу.

Работы па падрыхтоўцы тэрыторыі, устаноўцы бардзюрнага камня выконвае УП «Жылцепласэрвіс» КГ, а асфальтаванне вядуць работнікі філіяла ДРБУ-169.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *