У пасёлку Праўдзінскі адбылося свята

Жыхары пасёлка Праўдзінскі сёлетні Яблычны Спас запомняць напэўна: такога свята ў пасёлку раней не было.
Па традыцыі з раніцы ў храме прайшла служба, якую правёў айцец Віталь. А затым і на плошчы ў пасёлку адбылося асвячэнне яблыкаў.
Далей гэты святочны дзень цалкам прысвяцілі дзецям.

— У нас атрымалася своеасаблівае дзіцячае свята. Нібыта апошні акорд адыходзячага лета, — расказвае старшыня пассавета Уладзімір Губарэвіч. — Зусім хутка нашы дзеці зноў сядуць за школьныя парты. І бацькам дарэчы прыйшоўся арганізаваны ў пасёлку школьны кірмаш, на якім можна было купіць і форму для вучняў, і канцылярскія прыналежнасці.


Не абышлося і без святочных дзействаў. Сіламі дзяцей пад кіраўніцтвам работнікаў Дома культуры і актыву пасёлка быў арганізаваны канцэрт. Усіх тых, хто сабраўся, забаўляў  клоўн, працаваў спецыяліст па аквагрыме. Можна было зрабіць фотаздымкі ў спецыяльных фотазонах, пакатацца на конях.


У агульным і цэлым атмасфера атрымалася па-сапраўднаму святочнай. Напэўна, менавіта таму і пасля заканчэння мерапрыемства ніхто не спяшаўся па дамах.
Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *