У раёне працуе грамадская прыёмная: З увагай да кожнай прапановы

Адным з месцаў, куды грамадзяне могуць звярнуцца са сваімі прапановамі  наконт змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, развіцця рэгіёна,  з’яўляецца грамадская прыёмная, дзе згодна са складзеным графікам працуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. І жыхары нашага раёна карыстаюцца  магчымасцю пакінуць свае прапановы, погляды на сітуацыю ў рэспубліцы  і ў раёне.

— Падчас майго дзяжурства ў грамадскай прыёмнай патэлефанаваў жыхар вёскі Цітва, — расказала галоўны бухгалтар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Святлана Зубарэвіч. — У нас адбылася даволі доўгая размова, падчас якой грамадзянін выказаў нямала цікавых прапаноў.

Па-першае, ён сказаў, што будзе правільна, калі ў артыкул 32 Канстытуцыі, дзе гаворыцца пра тое, што сям’я  — гэта саюз мужчыны і жанчыны,  дабавяцца словы “па нараджэнні”.  А вось з артыкула 45, на яго думку, трэба ўбраць словы аб тым, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па зберажэнню і ўмацаванню свайго здароўя. Дарэчы, гэты дадатак прыцягнуў да сябе ўвагу нашых грамадзян і сапраўды выклікае спрэчкі.

Яшчэ мой суразмоўца лічыць, што ёсць неабходнасць больш дасканала прапрацаваць пытанне аб абароне персанальных дадзеных. А ў паўсядзённым абыходзе  адмяніць практыку, калі пры ўладкаванні чалавека на працу  адзін кіраўнік прадпрыемства тэлефануе другому, каб атрымаць  прыватную інфармацыю, якая не прапісана ў афіцыйных дакументах. Пухавіччанін упэўнены, што ўся патрэбная інфармацыя, на падставе якой можна зрабіць пэўныя высновы  аб чалавеку, знаходзіцца ў яго працоўнай кніжцы: дзе працаваў, колькі разоў мяняў месца працы, якія мае ўзнагароды альбо вымовы.

Яшчэ ён староннік таго, каб грошы, якія чалавек уносіць ў фонд сацыяльнага страхавання на выплату пенсіі, у выніку  ранняй смерці перадаваліся ў спадчыну  нашчадкам.

Былі прапановы і меркаванні наконт іншых праблем. Усе яны зафіксаваны і  будуць разглядацца.

Грамадская прыёмная працягвае сваю работу. Кожны, хто мае прапановы наконт змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можа альбо звярнуццаа асабіста, альбо патэлефанаваць.

Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *