У выкананні «Зарачанкі» Беларусь пачула песні Пухавіччыны

«Спявае Беларусь» — так называецца адзін з музычных праектаў, які рэалізуе тэлеканал «Беларусь 3». Яго стваральнікі вырашылі звярнуць асаблівую ўвагу на традыцыйную народную творчасць і зрабіць так, каб песні розных рэгіёнаў загучалі на ўсю краіну.  Зусім нядаўна адну з праграм гэтага праекта здымалі ў нашым раёне. Яе галоўным героем стаў вядомы на Пухавіччыне  калектыў — народны фальклорны ансамбль «Зарачанка» Блонскага сельскага Дома культуры.  Здымкі праходзілі ў Мар’інагорскай дзіцячай школе мастацтваў і ў раённым краязнаўчым музеі ў Блоні. У выкананні «Зарачанкі» Беларусь пачула песні Пухавіччыны. Праграма ўжо выйшла ў эфір.  Паглядзець яе запіс можна ў інтэрнэце.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *