Віншаванні з Днём Перамогі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў 

Дарагія пухавіччане, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тылу! Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім і святым днём — Днём Перамогі!

 

Змяняюцца пакаленні, але мы заўсёды памятаем пра тых, хто коштам свайго жыцця вызваліў свет ад фашызму, хто перанёс усе нягоды ваеннага часу, хто абараніў сваю краіну.

Нізкі паклон вам, працаўнікі тылу, удовы, землякі, якія прайшлі выпрабаванні канцэнтрацыйнымі  лагерамі, за вашу веру ў Перамогу, за патрыятызм, за жыццёвую мудрасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Маладому  пакаленню      хочацца пажадаць, каб дух Перамогі заўсёды жыў у сэрцах, натхняючы на працу ў імя міру і працвітання Беларусі!

Шчасця ўсім, здароўя, удачы і мірных світанкаў!

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *