Восеньскае свята «Багач»

У дзяржаўнай установе адукацыi «Рудзенскі яслі-сад Пухавіцкага раёна» прайшло фальклорнае свята «Багач». Менавіта з гэтым народным святам пазнаёміліся выхаванцы старшых груп, наведаўшыся ў госці да гаспадынi беларускай хаткi. Гаспадыня растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята, якія традыцыйныя абрадавыя дзеянні праводзіліся сялянамі ў гэты дзень, пазнаёміла з «Багачом». Так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары ўсёй вёскі, і ў сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка.

Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі творы беларускага фальклору — напеўныя беларускія песні, прымаўкі і прыказкі. З задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі,  спявалі, вадзілі карагоды. Дзецям вельмі спадабаліся беларускія гульні з чароўнага куфэрка – «Міхасік», «Вожык і мышы», «Гарлачык». А якое ж беларускае свята ўраджаю абыдзецца без бульбы! Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце па «зборы ўраджаю ўсляпую».

 

Загадчык ДУА Аляксейчык А.С.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *