Выбралі працоўнае лета

Яшчэ адзін студэнцкі атрад з ліку актывістаў БРСМ завяршыў сваё працоўнае лета. Будаўнічы атрад “Аўрора”, створаны на базе ТАА “Пухавіцкае МПМК-14”, дапамагаў будаўнікам арганізацыі рыхтаваць да здачы новы дом у мікрараёне Крыніца.  Школьнікі наводзілі парадак у кватэрах. Для большасці хлопцаў і дзяўчат гэта быў першы вопыт працы ў студэнцкім атрадзе. Лепшыя атрымалі граматы ад РК ГА “БРСМ”. На працягу лета арганізацыя ўладкуе на працу яшчэ два будаўнічых атрада.

Працоўны вопыт школьнікі атрымліваюць  і  ў іншых арганізацыях раёна. Гэтымі днямі актывісты БРСМ  працуюць на ААТ “Рудзенск”.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *