Як працуе музейны комплекс «Дудуткі» ва ўмовах каронавірусу

Незвычайна ціха зараз на тэрыторыі музейнага комплекса “Дудуткі”. Па прычыне распаўсюджвання  каронавірусу ён  перастаў  прымаць наведвальнікаў. Але нельга  сказаць, што работа тут зусім  спынілася.  Працягваюць  дзейнічаць  аб’екты харчавання, размешчаныя на тэрыторыі комплексу.

— Зараз у нашай карчме гатуюцца абеды на вынас, — патлумачыў дырэктар музейнага комплекса “Дудуткі” Максім Лапікаў.  —  Мы  заключылі дагаворы з некалькімі  сталічнымі кампаніямі,  гатуем ежу для іх супрацоўнікаў і забяспечваем дастаўку. У дзень атрымліваецца 200-250 комплексных абедаў.  Пакуль такой справай займаецца калектыў карчмы. У бліжэйшы час да іх далучацца работнікі цэнтральнага кафэ. Колькасць кліентаў  павялічваецца, і мы плануем  гатаваць да  500 абедаў у дзень.

Максім Анатольевіч падкрэсліў, што зараз адна з найважнейшых задач для кампаній, якія апынуліся у такіх абставінах, як і музейны комплекс “Дудуткі”, — зберагчы спецыялістаў. Абеды на вынас дапамагаюць прадпрыемству забяспечыць занятасць работнікаў сферы харчавання.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *