Як жылфонд рыхтуецца да зімовага перыяду?

На балансе камунальнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» КГ знаходзіцца на дадзены момант 433 шматкватэрныя жылыя дамы, якія штогод у летні перыяд прахо-дзяць «прафілактыку» перад пачаткам новага ацяпляльнага сезона.

Аднымі з прыярытэтных мерапрыемстваў з’яўляюцца прафагляд і прамыванне цеплавых сетак. Гэтыя работы ўжо выкананы ва ўсім жылым фондзе. Адрамантавана 150 цеплавых пунктаў.

Выкананы агляд падвалаў і пад’ездаў і замена шкла ў месцах агульнага карыстання. Адрамантавана 19 балконаў у жылых дамах, што складае 100 працэнтаў ад запланаванага.

Праводзіўся рамонт міжпанэльных стыкаў (больш за 1000 пагонных метраў) у Мар’інай Горцы, дахаў — у жылфондзе пасёлкаў Дружны і Праўдзінскі.

Завершаны ў гэтым годзе капітальны рамонт жылога дома на вуліцы Партызанская ў гарадскім пасёлку Свіслач. Там былі адрамантаваны дах, фасад, балконы, праведзена добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый.

Працягваецца капітальны рамонт дома № 16 па вуліцы Чэпіка ў пасёлку Дружны. Адрамантаваць трэба 20 тысяч квадратных метраў. Работы выкананы на 80 працэнтаў. Рамонт гэтых дамоў ажыццяўляецца ў рамках праграмы “Камфортнае жыллё”.

Дамы, дзе ўстаноўлена газавае ацяпляльнае абсталяванне, правераны на прадмет бяспечнай эксплуатацыі.

Ажыццяўляецца таксама штогадовая паверка прыбораў уліку цеплавой энергіі. У гэтым годзе здадзена ў спецыялізаваныя арганізацыі 149 прыбораў.

У бліжэйшы час работы па падрыхтоўцы да зімовага перыяду будуць працягвацца.

Алена МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *